Колькасць пацярпелых падчас крушэння цягніка ў ЗША перавысіла 100 чалавек

Колькасць пацярпелых падчас крушэння цягніка ў ЗША перавысіла 100 чалавек

Колькасць пацярпелых падчас крушэння цягніка ў штаце Вашынгтон у ЗША перавысіла 100 чалавек. Вядома пра 6 загінулых, паведамляюць амерыканскія СМІ. Трагічнае здарэнне адбылося напярэдадні. Хуткасны цягнік ехаў з Сіэтла ў Портлэнд. З невядомай прычыны два вагоны сышлі з рэек і зваліліся з моста на аўтастраду. Пры гэтым былі пашкоджаныя 13 аўтамабіляў. Ратавальнікам даводзілася вызваляць з разбітых машын кіроўцаў і пасажыраў з дапамогай спецінструментаў. Пацярпелі і пасажыры цягніка, і людзі, якія ехалі ў аўтамабілях.