Кітай павялічыў пошліны на тавары з ЗША да 125%

Гандлёвая вайна не спыняецца / AFP
Кітай павялічыў пошліны на тавары з ЗША да 125%. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 12 красавіка, паведамляе Міністэрства фінансаў КНР. На сённяшні дзень пошліны складаюць 84%.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павысіў пошліны на імпарт з КНР з 84% да 125%. А з улікам больш ранніх тарыфаў фактычна амерыканскія пошліны на кітайскія тавары цяпер складаюць 145%.
Пекін заяўляў, што ў сітуацыі з тарыфамі гатовы "змагацца да канца". Трамп жа назваў кітайскія дзеянні памылкай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.