Кіроўцам адпомсцілі за няправільную паркоўку — пракалолі шыны аўто (відэа)
Невядомага зламысніка шукаюць, а самі кіроўцы аштрафаваныя.
Невядомы хуліган прабіў колы ў 11 машын. Інцыдэнт здарыўся 22 студзеня на вуліцы Голубева ў Мінску. Уладальнікі аўто выклікалі ДАІ, аднак інспектары спачатку аштрафавалі саміх кіроўцаў за няправільную паркоўку.
Пасля гэтага ў міліцыі прынялі заявы ад 11 пацярпелых.
Агулам зламыснік прабіў 44 колы. Як высветлілася, гэта ўжо не першы выпадак. Няправільна прыпаркаваным у гэтым месцы аўто прабівалі колы летам 2014 года і месяц таму, перадае СТВ.