Кіроўца МАЗа пад Пухавічамі ўрэзаўся ў апору моста
Смяротная аварыя пад Пухавічамі / УУС Мінаблвыканкама
Смяротная аварыя адбылася каля 8-й гадзіны раніцы ў Пухавіцкім раёне, паведамляе УУС МІнаблвыканкама.
44-гадовы кіроўца грузавіка "МАЗ МАН" ехаў у бок Мінска па аўтадарозе М-5 "Мінск-Гомель". Мужчына не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль урэзаўся у апору моста.
Ад атрыманых траўмаў кіроўца памёр на месцы ДТЗ.
Смяротная аварыя пад Пухавічамі / УУС Мінаблвыканкама
Смяротная аварыя пад Пухавічамі / УУС Мінаблвыканкама