У Гомелі ў выніку ДТЗ легкавік адкінула на пешахода на тратуары
На месцы здарэння / t.me/uvdgomel/
У Гомелі ў выніку ДТЗ легкавік адкінула на пешахода на тратуары. 55-гадовая жанчына атрымала траўмы, яе шпіталізавалі.
Як паведаляе гомельская міліцыя, здарэнне адбылося ў пятніцу каля 15-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Кірава і Перамогі. Там сутыкнуліся Peugeot і BMW. Ад удару апошні аўтамабіль і адкінула на тратуар. Акрамя жанчыны-пешахода, у бальніцу завезлі кіроўцу Peugeot, які атрымаў траўмы.