Кіраўнікі будаўнічай фірмы двойчы перапрадавалі кватэры
На гэтым яны “наварылі” 3 мільярды рублёў.
Дваіх прадпрымальных бізнесменаў, якія здолелі двойчы перапрадаць кватэры ў новабудоўлі, затрымалі сталічныя праваахоўнікі. Жылы шматкватэрны дом узводзіўся ў Першамайскім раёне. Гісторыя з фінансавай аферай ускрылася пасля таго, як дольшчыкі дома прыйшлі на прыём да старшыні Камітэту дзяржкантролю Леаніда Анфімава, піша sb.by
Фінансавая міліцыя высветліла, што кіраўнік і камерцыйны дырэктар фірмы-забудоўшчыка двойчы прадалі 12 кватэр і скралі такім чынам болей за 3 мільярды рублёў. Яны цягвалі ў будучых жыхароў дома грошы пры дапамозе фіктыўных дамоваў займу, інвестыцыйных дамоваў, долевага будаўніцтва ды іншых дакументаў. Але ў кватэр ужо былі законные ўладальнікі.
Скрадзеныя грошы не праводзіліся праз бугалтарскі ўлік прадпрыемства і махляры распараджаліся імі самі. Цяпер Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК вызначае маёмасць падазраваных, каб накласці на яе арышт.
Прадпрымальнікам паграджае ад 5 да 12 год калоніі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.
Пры гэтым сам дом даўно стаў даўгабудам: яго пачалі ўзводзіць у 2010 годзе, а цяпер будынак гатовы толькі на 7%.