Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак падаў у адстаўку
Андрэй Ярмак / AP
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак напісаў заяву аб адстаўцы. Пра гэта ў сваім відэазвароце паведаміў Уладзімір Зяленскі.
Сёння зранку стала вядома, што ў офісе Ермака і ў яго дома адбыліся ператрусы. Іх зладзілі прадстаўнікі антыкарупцыйных органаў.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Ярмак можа быць адным з фігурантаў гучнага скандалу з "плёнкамі Міндзіча" — бізнесоўца, блізкага да Зяленскага. Гэта карупцыйны скандал, звязаны са схемай "адкатаў" у энергетыцы. Паводле звестак антыкарупцыйных органаў, у ім фігуруе шэраг былых і цяперашніх чальцоў украінскага ўрада. Падазраюць, што Ярмак фігуруе на гэтых запісах пад мянушкай Алі-Баба і загадвае весці атакі супраць антыкарупцыйных органаў.
Дарэчы, самога Ермака днямі Зяленскі прызначыў кіраўніком украінскай дэлегацыі на перамовах з ЗША наконт мірнага плану. "Я ўдзячны Андрэю за тое, што ўкраінская пазіцыя ў перамоўным трэку заўсёды была ім прадстаўленая менавіта так, як і павінна быць", — заявіў прэзідэнт Украіны.