Кіраўнік кааператыва купіў сабе "мерсэдэс" за грошы для капрамонту
Магілёвец купіў сабе аўто на грошы кааператыва / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Пракуратура Магілёва накіравала ў суд крымінальную справу на 36-гадовага мясцовага жыхара. Яго вінавацяць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым у асабліва буйным памеры.
Мужчына працаваў старшынёй жыллёвага спажывецкага кааператыва. У траўні 2022-га ён зняў з дэпазітнага рахунку кааператыву грошы, прызначаныя на капітальны рамонт. Агулам праз магілёўскія банкаматы ён атрымаў на рукі больш за 62 тысячы рублёў з рахунку.
На 50 тысяч ён купіў сабе аўтамабіль прэміум-класа Mercedes-Benz GLA 2015 года выпуску.
Следства ўзяло старшыню кааператыва пад варту і канфіскавала аўтамабіль, прызнаны рэчавым доказам па крымінальнай справе.
Падчас расследавання крымінальнай справы мужчына добраахвотна часткова кампенсаваў прычыненую шкоду на 34 450 рублёў.