Кіраўнік Інтэрполу паехаў у Кітай і знік — яго абвясцілі ў вышук
Паліцыя Францыі распачала афіцыйнае расследаванне знікнення прэзідэнта Інтэрполу Мэн Хунвэя. Пры канцы верасня ён паехаў у Кітай і перастаў выходзіць на сувязь. Пра яго знікненне заявіла ў праваахоўныя органы жонка.
Як піша meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ, Мэна Хунвэя маглі арыштаваць і дапытаць у Кітаі. Так часта здараецца з высокапастаўленымі прадстаўнікамі нацыянальнай дыяспары, якія жывуць за мяжой. Невядома, з чым можа быць звязаны допыт і ці выстаўлялі кіраўніку Інтэрпола нейкія абвінавачанні. Але часцей за ўсё падазраваных урэшце адпускаюць без абвінавачванняў, хоць бывае, калі супраць іх заводзяць крымінальную справу аб карупцыі.
Улады Кітая не даюць афіцыйнага пацверджання інфармацыі аб затрыманні Мэна Хунвэя. Кіраваць Інтэрполам пакуль што будзе яго генеральны сакратар Юрген Сток.
Мэн Хунвэй ачольвае Інтэрпол з 2016 года. Ён нарадзіўся ў Кітаі і пражыў там амаль усё жыццё. Перад ад’ездам у Францыю ён быў кіраўніком кітайскай Берагавой аховы і намеснікам міністра грамадскай бяспекі.