"Кіберпартызаны" заявілі пра ўзлом цэнтра кібербяспекі ААЦ
Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Групоўка "Кіберпартызаны" заявіла пра ўзлом цэнтра кібербяспекі ААЦ. Гаворка ідзе пра нацыянальную каманду рэагавання на кібер-інцыдэнты cert.by пад кантролем Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ).
У якасці доказу яны выклалі спасылку на зыходнікі сайта cert.by і іх базу даных. За дапамогу "Кіберпартызаны" падзякавалі калегам з Silent Crow.
Як адзначаюць "Кіберы", галоўная задача CERT — "зніжэнне ўзроўню пагроз інфармацыйнай бяспекі нацыянальнага сегмента".
Узлом цэнтра кібербяспекі адбыўся перад тым, як ААЦ рыхтаваўся абмежаваць доступ да беларускіх сайтаў, прызначаны на 25 сакавіка.