Хваля цяпла з Еўропы накрыла Беларусь: прагноз надвор’я на 3–5 лістапада

Вельмі цёплы пачатак лістапада

Вельмі цёплы пачатак лістапада / Facebook

Надвор’е ў Беларусі ў першыя дні лістапада будзе вызначацца цёплай паветранай масай, якая паступае з паўднёвага захаду Еўропы.

3 лістапада чакаецца пераважна воблачнае надвор’е. Удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4..+10 °С, максімальная ўдзень +8..+14 °С, па поўдні месцамі +15..+17 °С.

4 лістапада будзе воблачна, удзень з праясненнямі. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +3..+9 °С, максімальная ўдзень +7..+13 °С.

5 лістапада тэмпература паветра мінімальная ўначы +1..+7 °С, пры праясненнях 0..–2 °С, максімальная ўдзень +7..+14 °С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.