Хапун у Шчучыне — газавікам прысудзілі "суткі"
У Шчучыне і Лідзе затрымалі газавікоў / Яндэкс
У снежні сілавікі зладзілі хапун на прадпрыемстве "Гроднагаз" у Лідзе і Шчучыне, піша Hrodna.life.
Нагодай стаў нібыта распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у інтэрнэце. Прысуды затрыманым вынеслі 18 снежня, але вядома пра іх стала толькі цяпер.
Трох супрацоўнікаў і адну супрацоўніцу асудзілі на 10 сутак кожнага. У іх знайшлі "экстрэмісцкія" падпіскі, рэпосты і лагатыпы ў сацсетках "Аднакласнікі", "Вконтакте" і Instagram.
Судзілі затрыманых выязным судом у будынку РАУС. Змякчальнымі абставінамі палічылі раскаянне супрацоўнікаў "Гроднагаза". Але тэлефоны як "сродак учынення правапарушэнняў" усё ж канфіскавалі.