ХАМАС пагадзіўся вызваліць усіх выжыўшых закладнікаў

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША / Bloomberg/Getty Images
ХАМАС адрэагаваў на мірны план прэзідэнта ЗША Дональда Трампа згодаю вызваліць усіх ізраільскіх закладнікаў, што выжылі, піша BBC.
У кастрычніку 2023 года 251 чалавек трапіў у палон ХАМАС. Частку палонных вызвалілі падчас перамоваў. Але мяркуецца, што ХАМАС усё яшчэ ўтрымлівае 48 чалавек, з якіх толькі 20 лічацца жывымі.
ХАМАС запытаў далейшыя перамовы па шэрагу пытанняў, выкладзеных у мірным плане ЗША. Ізраільскім вайскоўцам аддадзены загад скараціць маштаб наступальных аперацый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.