Хакеісты мінскага "Дынама" перапынілі пераможную серыю
Матч "Дынама-Мінск" — СКА / ХК "Дынама-Мінск"
Хакеісты "Дынама-Мінск" 11 сакавіка ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ гулялі ў Санкт-Пецярбургу з мясцовым СКА.
Матч скончыўся перамогай гаспадароў з лікам 3:1. Адзіную шайбу ў "зуброў" закінуў найлепшы снайпер Вадзім Мароз.
Мінская каманда не змагла працягнуць сваю пераможную серыю, якая дасягнула дзевяці гульняў. Пройгрышу пасадзейнічала тое, ушто ў складзе дынамаўцаў адсутнічалі некалькі ключавых гульцоў.
Наступную гульню "зубры" правядуць у Чарапаўцы. Там яны 13 сакавіка сустрэнуцца з "Северсталлю".