Арцём Леўшуноў — самы малады беларус, які дэбютаваў у НХЛ
Арцём Леўшуноў / x.com/NHLBlackhawks
Арцём Леўшуноў — самы малады беларус, які дэбютаваў у НХЛ. Абаронца згуляў за "Чыкага" ў матчы з "Каларада" (0:3).
"Хацеў закінуць некалькі шайб. Былі добрыя магчымасці, але, відаць, наступным разам", — кажа хакеіст.
Леўшунову 19 гадоў, ён — ураджэнец Жлобіна, дзе пачаў займацца хакеем, а пасля пераехаў у Мінск. Выступаў за юнацкую і маладзёжную зборныя Беларусі. У ЗША з 2022 года, гуляў у студэнцкай лізе. У 2024-м на драфце НХЛ быў абраны ў першым раўндзе пад агульным другім нумарам клубам "Чыкага Блэкхокс", з ім падпісалі трохгадовы кантракт навічка. Выступаў за фарм-клуб у АХЛ.
У гэтым сезоне Арцём Леўшуноў стаў шостым беларускім хакеістам, які згуляў у НХЛ, і 17-м у гісторыі.
facebook.com/nhlblackhawks/