Католікі, грэка-католікі і пратэстанты святкуюць Божае Нараджэнне
Божае Нараджэнне / desktopbackground.org
25 снежня католікі, грэка-католікі і пратэстанты Беларусі адзначаюць адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў — Божае Нараджэнне. У храмах і ў малітоўных дамах прайшлі святочныя набажэнствы.
"Хрыстус нарадзіўся — Бог аб’явіўся! Уславім Яго!", — так пачынаецца святочнае пасланне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Іерархі Касцёла ў Беларусі запісалі свае віншавальныя відэазвароты да вернікаў.
Еўрарадыё віншуе ўсіх з Божым Нараджэннем! Радасных святаў!