Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца з ксяндзамі-палітвязнямі

На першым плане — нунцый Іньяцыё Чэфаліа і біскуп Алег Буткевіч

На першым плане — нунцый Іньяцыё Чэфаліа і біскуп Алег Буткевіч / katolik.life

Апостальскаму нунцыю ў Беларусі Іньяцыё Чэфаліа і віцебскаму біскупу Алегу Буткевічу не дазволілі наведаць ксяндзоў, якія трапілі за краты.

Як піша выданне katolik.life, прадстаўнік Ватыкана і віцебскі біскуп прыязджалі ў калонію ў Бабруйску. Яны хацелі пабачыць зняволенага святара Анджэя Юхневіча, які служыў у Віцебскай дыяцэзіі. Не выключаецца, што нунцый таксама планаваў сустрэцца з другім асуджаным беларускім святаром — ксяндзом Генрыхам Акалатовічам, які знаходзіцца ў той жа калоніі.

Аднак у спатканні са зняволенымі святарамі ім адмовілі. "Па якой прычыне і ці была папярэдняя дамоўленасць, што сустрэчу дазволяць — вернікам не вядома", — піша katolik.life.

Праваабаронцы прызналі абодвух зняволеных святароў палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.