Караніка — у Акадэмію навук, Пяткевіч — ва ўрад

Наталля Пяткевіч

Наталля Пяткевіч / sb.by

22 траўня Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўнічых органах.

Наталля Пяткевіч прызначаная намесніцай прэм'ер-міністра. Дагэтуль яна займала пасаду намесніцы старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі. На новай пасадзе яна заменіць Уладзіміра Караніка.

Бо Караніка прызначылі кіраваць Акадэміяй навук. Перад гэтым ён два месяцы займаў пасаду віцэ-прэм'ера, а яшчэ раней узначальваў Гродзенскую вобласць. Каранік заменіць у НАН яе цяперашняга кіраўніка Уладзіміра Гусакова

Кіраўніком апарата Саўміна прызначаны Валерый Вакульчык. Ён з 2012-га па 3 верасня 2020 года кіраваў Камітэтам дзяржбяспекі, а потым быў памочнікам Лукашэнкі — інспектарам па Брэсцкай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.