Каранавірус дабраўся да Вярхоўнай Рады Украіны
Каранавірус дабраўся да Вярхоўнай Рады Украіны. Яго выявілі ў дэпутата Сяргея Шахава, паведамляе hromadske.ua. Шахаў — адзін з 14 заражаных каранавіруснай інфекцыяй ва Украіне (паводле афіцыйных звестак). Дэпутат знаходзіцца ў самаізаляцыі, ён атрымлівае неабходнае амбулаторнае лячэнне (яго дапускаюць пры лёгкай форме хваробы).
Шахаву 44 гады. Ён — мажарытаршчык з Луганскай вобласці, уваходзіць у парламенцкую групу "Давер". Дэпутат нядаўна здаў тэст на каранавірус. У сераду яму патэлефанавалі і сказалі вынік. Сяргей Шахаў чакае афіцыйнага пацверджання. Ён кажа, што адчувае сябе нармальна, панікі няма: "Проста трэба брацца і лячыцца".
Высветлілася, што на пасяджэнні Вярхоўнай Рады 17 сакавіка на якім быў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, Шахава не было. Пасля вяртання з замежжа (з Францыі) ён паспеў наведаць пасяджэнне камітэта па пытаннях экалагічнай палітыкі. Усіх членаў камітэта чакае двухтыднёвы каранцін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.