Кантрабандысты везлі ў Польшчу цыгарэты на паўмільярда рублёў

Пры даглядзе цягніка ў адным з вагонаў пад лесаматэрыяламі мытнікі знайшлі 40 тысяч упаковак цыгарэт беларускай вытворчасці, паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні. Праз нейкі час у вагоне ўжо іншага цягніка мытнікі знайшлі  яшчэ 38,5 тысячы ўпаковак цыгарэт. Яны таксама былі схаваныя сярод лесаматэрыялаў.



Агульны кошт "нічыйнага" тавару па папярэдняй ацэнцы складае больш за 500 мільёнаў рублёў.



Зараз праводзіцца праверка і пошук асобаў, датычных да незаконнага перавозу цыгарэтаў.



Фота Брэсцкай мытні