Каму не трэба ісці па даведку ў паліклініку да 1 верасня? Мінздароўя патлумачыла
Школа, фота ілюстрацыйнае / minsknews.by
Большасці бацькоў не прыйдзецца ісці ў паліклініку па даведку аб стане здароўя дзіцяці напярэдадні 1 верасня, нагадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
"Дзіцяці трэба афармляць медыцынскую даведку да дня нараджэння. Так што хлопчыкі і дзяўчынкі спакойна могуць наведваць установы адукацыі Беларусі да заканчэння тэрміну дзеяння даведкі аб стане здароўя, якая маецца ва ўстанове адукацыі", — кажуць у Міністэрстве аховы здароўя.
Гэта значыць, вам трэба "абнавіць" даведку ў паліклініцы толькі калі дзіця нарадзілася летам — і "тэрмін прыдатнасці" мінулай даведкі ўжо мінуў.
Калі ў гэтым годзе вашае дзіця ўпершыню ідзе ў дзіцячы сад або ў школу і ўжо праходзіла дыспансерызацыю, то зноў хадзіць па лекарах таксама не трэба. Пры афармленні даведкі аб стане здароўя лекар павінен улічыць вынікі дыспансерызацыі бягучага года.