Камісія ААН абвінаваціла Ізраіль у генацыдзе, сама краіна вядзе наступ у Газе

Бамбаванне Газы / Reuters
Спецыяльная камісія ААН назвала генацыдам падзеі ў Газе. Ізраіль катэгарычна абвяргае такія высновы і лічыць, што аўтары справаздачы — "проксі" групоўкі ХАМАС.
Камісію, якая ацэньвала сітуацыю, стварыў Савет па правах чалавека ААН. У яе выніковым дакуменце — 72 старонкі. Ізраіль адразу адмовіўся супрацоўнічаць з камісіяй і патрабуе распусціць яе. Улады краіны заяўлялі, што яна займае антыізраільскую пазіцыю.
Тым часам ізраільскія войскі, пачалі наступ на горад Газу. Гэта пацвердзіў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, перадае Бі-Бі-Сі. Усю ноч Газу бамбілі, а зранку, як перадаюць СМІ, пачаўся наземны наступ.
Выданне Axios піша са спасылкай на высокапастаўленага ізраільскага вайскоўца, што ў панядзелак сухапутныя часці ўвайшлі ў Газу і за імі ўслед ідзе падмацаванне.
Афіцыйнага пацвярджэння новага наземнага наступу ад ізраільскіх вайскоўцаў не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.