ЦАХАЛ заклікаў жыхароў Газы пакінуць горад

Газа

Газа / khalid kwaik / unsplash

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у суботу заклікала жыхароў горада Газа пакінуць яго. Палясцінцаў накіроўваюць у гуманітарную зону на поўдзень Сектара Газа — у горад Хан-Юніс.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху загадаў захапіць Газу як "аплот ХАМАС". Ізраільскія вайскоўцы ўжо некалькі тыдняў вядуць наступ на прыгарады Газы.

Ізраіль патрабуе, каб групоўка ХАМАС вызваліла ўсіх, хто застаўся ў палоне, і здалася. У групоўцы прапануюць адпусціць частку закладнікаў у абмен на часовае спыненне агню, падчас якога будуць весціся перамовы па астатніх палонных. Такое прапанаванне Тэль-Авіў ужо адхіліў у ліпені. Як заявіў 5 верасня Дональд Трамп, ЗША вядуць "вельмі глыбокія" перамовы з баевікамі ў спробе дасягнуць пагаднення паміж урадам Ізраіля і ХАМАС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.