Камерунскі футбаліст не можа прыляцець у Беларусь з-за адсутнасці сродкаў
Камерунскі футбаліст Поль Ралан Бебей не можа прыляцець у Беларусь з-за адсутнасці сродкаў, інфармуе by.tribuna.com. Яго чакаюць у Гродне, дзе ён выступаў летась. ФК "Нёман" не можа дапамагчы Бебею, паколькі кантракт з ім яшчэ не падпісаны. У выніку, гулец дагэтуль застаецца ў Камеруне.
Полю Ралану Бебею 29 гадоў. За сваю кар'еру ён паспеў пагуляць у Камеруне, Турцыі, Бельгііі, Таджыкістане, выступаў за зборную сваёй краіны. У сакавіку 2015-га паўабаронца з'явіўся ў Беларусі, быў на праглядзе ў "Нёмане". У студзені з ім падпісалі кантракт. Пасля заканчэння сезону Бебей вярнуўся на радзіму.