Каля Вільні ў аварыі загінуў грамадзянін Беларусі
На месцы ДТЗ / delfi.lt
Каля Вільні ў аварыі загінуў грамадзянін Беларусі. Як паведамляе Delfi, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 9 кастрычніка. На дарозе сутыкнуліся легкавы аўтамабіль Chrysler і цягач.
Паводле папярэдніх звестак, беларус на Chrysler ехаў у бок Каўнаса. За Грыгішкес ён спыніўся на трасе і выйшаў з машыны. Кіроўца грузавіка яго не заўважыў і збіў. Грамадзянін Беларусі ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.
delfi.lt