Каля статуі Свабоды ў ЗША адбыўся выбух
У ЗША на востраве Ліберці, дзе стаіць статуя Свабоды, адбыўся выбух, паведамляюць амерыканскія СМІ. Пасля гэтага з вострава тэрмінова эвакуявалі 3400 чалавек. Людзей перавезлі на лодках на іншыя астравы.
Праверка высветліла, што недалёка ад статуі Свабоды па віне будаўнікоў выбухнулі тры балоны з прапанам. Пры гэтым апёкі атрымаў адзін з будаўнікоў.
Пажар удалося хутка пагасіць. Статуя Свабоды зноў адкрытая для наведвальнікаў.