Каля памежнага пераходу Тэрэспаль разбіўся дрон

Дрон, ілюстрацыйнае фота

Дрон, ілюстрацыйнае фота / Shutterstock

У Польшчы каля памежнага пераходу Тэрэспаль упаў невядомы аб'ект, паведамляе камендатура паліцыі ў Бялай Падляскай.

Дзяжурны афіцэр паліцыі атрымаў паведамленне пра гэта ад памежнікаў каля 22-й гадзіны 7 верасня. Яны выявілі "фрагменты неапазнанага лятаючага аб'екта". Знайшлі іх памежнікі каля населенага пункта Палятычэ.

"Месца знаходкі знаходзіцца пад аховай. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў", адзначаюць у паліцыі. Палятычэ размяшчаецца за 2-3 км ад мяжы з Беларуссю.

Паводле звестак СМІ, гаворка ідзе пра дрон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.