Каля Маладзечна аўтамабіль наехаў на мінчука, які ляжаў на дарозе
У аграгарадку Аляхновічы каля Маладзечна аўтамабіль "Фольксваген" наехаў на мінчука, які ляжаў на дарозе. Здарэнне адбылося каля 19-й гадзіны вечара ў чацвер, 10 лістапада. 59-гадовы мужчына загінуў, інфармуе прэс-служба МУС Беларусі. Іншыя падрабязнасці невядомыя.
ГАІ высвятляе абставіны здарэння ў Аляхновічах, адзначае БЕЛТА.