Каля 700 айцішнікаў і рэкламшчыкаў у Мінску два месяцы не атрымлівалі заробак

Камп'ютар, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Першамайскім раёне Мінска тры кампаніі два месяцы не плацілі заробак работнікам. Як заяўляе сталічная пракуратура, запазычанасць па заробку склала каля 3,8 мільёна рублёў.
Фірмы займаюцца камп'ютарным праграмаваннем і стварэннем рэкламы. Яны не плацілі заробкі супрацоўнікам за студзень і люты 2025 года. Як заяўляюць у пракуратуры, без заробкаў заставаліся 675 работнікаў.
Пасля ўмяшальніцтва пракуратуры, як паведамляецца, заробкі супрацоўнікам былі выплачаныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.