JUNACTVA: выбар ili-ili не стаіць — ісці на беларускі оўпэн-эйр абавязкова!

Міхась Зуй

Міхась Зуй / Еўрарадыё

Другое “Юнацтва” чакае на сустрэчу з беларусамі (і не толькі) Варшавы 18 чэрвеня. Размова не пра ўзрост, а пра беларускі оўпэн-эйр у самым сэрцы Варшавы! Хаця, безумоўна, не выключана, што ад пачутага і ўбачанага на фэсце ў кагосці і другая маладосць надыйдзе. Бо тое, што падрыхтавалі для наведвальнікаў пляцоўкі ў двары Komuna Warszawa, здольнае калі не вярнуць маладосць, то палепшыць настрой. Ну, ці нарэшце дасць ўдыхнуць лета поўнымі грудзьмі як мінімум!

Што з сябе ўяўляе фестываль пад адкрытым небам JUNACTVA і пры чым тут тэатр? Чым адметнае другое JUNACTVA і якія сюрпрызы чакаюць наведвальнікаў? Ну і самае галоўнае: чым плануюць здзівіць сваіх прыхільнікаў удзельнікі дуэта “ili-ili”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адзін з удзельнікаў гурта “ili-ili”, актор, блогер Міхась Зуй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.