Ізраіль плануе мабілізаваць тысячы рэзервістаў, каб цалкам захапіць Газу

Акцыя пратэсту ў Тэль-Авіве 9 жніўня 2025 года / Jock Guez/AFP
Ізраіль мае аб’явіць мабілізацыю тысячаў рэзервістаў каб цалкам заняць Газу. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што мабілізацыя стане часткай ваеннай аперацыі, пра якую надоечы заявіў прэм’ер-міністр краіны Біньямін Нетаньяху.
У суботу ўвечары каля 100 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Тэль-Авіва, пратэстуючы супраць рашэння кіраўніцтва Ізраіля. Гучалі патрабаванні спыніць вайну дзеля закладнікаў, якія застаюцца ў руках ХАМАС з 7 кастрычніка 2023 года, і звароты да Дональда Трампа, каб той умяшаўся ў сітуацыю.
Як паказваюць сацапытанні, большасць ізраільцян выступае за тэрміновае спыненне вайны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.