Ізраіль і ХАМАС дамовіліся спыніць агонь і абмяняцца закладнікамі

Ізраіль і ХАМАС падпісалі мірнае пагадненне

Ізраіль і ХАМАС падпісалі мірнае пагадненне / TASR/AP/Oded Balilty

Ізраіль і ХАМАС дамовіліся пра першую фазу спынення агню, заявіў Дональд Трамп.

Паводле прэзідэнта ЗША, падпісаная першая частка пагаднення. Яна прадугледжвае спыненне баёў і пачатак вызвалення палесцінскіх зняволеных і ізраільскіх палонных.

"Гэта азначае, што ўсе закладнікі будуць вызваленыя вельмі хутка, а Ізраіль адвядзе свае войскі да ўзгодненай лініі ў якасці першых крокаў да трывалага, доўгатэрміновага і вечнага міру", — напісаў Трамп у Truth Social.

Іншыя крокі пагаднення, якое прапанавала амерыканская адміністрацыя, Ізраіль і ХАМАС будуць узгадняць асобна.

Вайна пачалася два гады таму з жорсткага нападу ХАМАС на Ізраіль. У яе выніку загінула больш за 67 000 чалавек, піша інфармагенцтва Reuters.

Навіна аб пагадненні выклікала святкаванні ў Ізраілі, Газе і за яе межамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.