Івашка прайграў Дзімітраву на Уімблдоне
Уімблдон / facebook.com/wimbledon/
Ілля Івашка (102-гі ў рэйтынгу АТП) першым з беларускіх тэнісістаў выбыў з Уімблдонскага турніру. У чацвер у другім крузе ён прайграў Грыгору Дзімітраву (24) з Балгарыі — 3:6, 4:6, 4:6.
Вікторыя Азаранка ўжо ў трэцім крузе Уімблдона. Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка яшчэ пазмагаюцца за выхад у гэты раўнд.