“Іслач” адолела “Віцебск” і выйшла ў лідары чэмпіянату Беларусі

“Іслач” адолела “Віцебск” і выйшла ў лідары чэмпіянату Беларусі

Футбольны клуб “Іслач” атрымаў яшчэ адну перамогу ў напружанай барацьбе з “Віцебскам”. 23 красавіка клуб правёў гасцявы матч у рамках 4 тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

Лік адкрыўся на 32-й хвіліне гульні крыўдным аўтаголам футбаліста “ваўкоў” Аляксандра Шагойкі. На 56-й хвіліне сітуацыю выправіў яго калега па камандзе Іван Дзенісевіч, які забіў гаспадарам гол і зраўняў лік. У канцы матчу, на 84-й хвіліне гулец “Іслачы” Аляксандр Лебедзеў таксама паразіў браму сапернікаў і забяспечыў сваёй камандзе перамогу.

Па выніках 4 тура “Іслач” мае 10 ачкоў і пакуль займае 1 месца ў турнірнай табліцы. Навічок вышэйшай лігі, клуб пакуль не атрымаў паразаў.