Хагуш папрасіў прабачэння ў БАТЭ
У матчы 4-га тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў з данецкім "Шахцёрам" ён быў выдалены і барысаўчане ў другім тайме гулялі ў меншасці.
Анры Хагуш папрасіў прабачэння ў гульцоў БАТЭ. У гасцявым матчы Лігі чэмпіёнаў з данецкім "Шахцёрам" яго выдалілі за "размовы" ў перапынку пасля першага тайма. У выніку ў другой палове гульні барысаўчане прапусцілі яшчэ 4 галы і прайгралі з лікам 0:5.
Нападаючы Віталь Радзівонаў лічыць, што выдаленне Хагуша паўплывала на дзеянні футбалістаў БАТЭ. Як інфармуе сайт offside.by, Радзівонаў паведаміў, што "Анры цяпер вельмі перажывае" і самаадчуванні ў яго "не самыя лепшыя".
Фота — uefa.com