З'явілася відэа, як расійская авіяцыя не змагла збіць украінскі дрон у Крыме
Расіяне атакуюць беспілотнік / Кадр з відэа
Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паказала відэа, як расійская авіяцыя не змагла збіць украінскі беспілотнік у Крыме. Яго працяглы час атакавалі два баявыя верталёты і самалёт.
Расіяне заўважылі беспілотнік у раёне мысу Тарханкут, дзе нядаўна новай украінскай ракетай быў знішчаны расійскі ракетны комплекс С-400 (што зафіксаваў украінскі дрон). Там жа высаджваўся на бераг украінскі спецназ.
Авіяцыя РФ абстрэльвала беспілотнік, але ён не атрымаў пашкоджанняў і вярнуўся на базу. Яго аператар назваў расійскіх лётчыкаў "крыварукімі".