Грыбнікі знайшлі труп мужчыны

Заведзена крымінальная справа за забойства / @pressmvd
Цела 68-гадовага пенсіянера з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі грыбнікі і паведамілі пра гэта ў Гомельскі РАУС.
Міліцыянеры разам з супрацоўнікамі 8-га ўпраўлення (па Гомельскай вобласці) ГУБАЗіК затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 61-гадовы мясцовы жыхар, які раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
Высветлілася, што абодва — і ахвяра, і нападнік — працавалі ў індывідуальнага прадпрымальніка, займаючыся зборам гародніны.
"Напярэдадні, пасля сумеснага застолля, мужчыны накіраваліся ў суседні населены пункт. Па дарозе паміж сабутэльнікамі ўзнік канфлікт: малодшы нанёс старэйшаму нажавыя раненні ў вобласць шыі і твару. Калі пацярпелы ўпаў на зямлю, ён працягваў яго збіваць, а затым уцёк", — паведамляе прэс-служба МУС.
Мужчына арыштаваны. Узбуджаная крымінальная справа за забойства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.