Грузінскі паўабаронца Гвілія перайшоў з "Мінска" ў БАТЭ

Грузінскі паўабаронца Гвілія перайшоў з "Мінска" ў БАТЭ

Грузінскі паўабаронца Валерыяне Гвілія перайшоў з "Мінска" ў БАТЭ. Пра падпісанне кантракту паведамляе прэс-служба барысаўчан.

Валерыяне Гвілія 22 гады. Ён — ураджэнец Зугдзідзі, гулец маладзёжнай футбольнай зборнай Грузіі. У 2012-2015 гадах выступаў за ўкраінскі клуб "Металург" з Запарожжа, у 26 гульнях забіў 1 гол. За "Мінск" Гвілія выступаў з вясны 2016-га і адразу прыцягнуў да сябе ўвагу добрай гульнёй. У 15 матчах ён забіў 4 галы.

Грузінскі футбаліст лічыць, што "зрабіў сур'ёзны крок наперад у кар'еры". Ён ніколі не гуляў у еўракубках, а неўзабаве БАТЭ стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Інтэрв'ю з Гвілія гл. тут.

Грузінскі паўабаронца Гвілія перайшоў з "Мінска" ў БАТЭ
Фота: fcbate.by