Дэбютант вышэйшай лігі “Іслач” — лідар чэмпіянату Беларусі (відэа)
Мікашэвіцкі “Граніт” саступіў “Іслачы” з Мінскага раёна. Матч 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшоў 9 красавіка ў Лунінцы. На 30-й хвіліне гульні гаспадары поля прапусцілі гол, які забіў паўабаронца Андрэй Місюк і да канца матчу так і не здолелі выправіць сітуацыю. Вынік — 0:1.
“Іслач” дэбютавала ў вышэйшай лізе ўпэўненай перамогай над “Нафтанам” — 2:0. Цяпер гэтая каманда займае першы радок у турнірнай табліцы.
Сёння таксама гуляюць мінскія “Крумкачы” і гродзенскі “Нёман”. Матч праходзіць на стадыёне ФК “Мінск”.
Заўтра ў рамках 2-га тура пройдуць наступныя матчы: “Нафтан” — “Славія”, “Дынама” (Мінск) — “Гарадзея”, “Слуцк” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Дынама” (Брэст) — “Мінск”. 11 красавіка тур завяршыцца матчамі “Белшына” — “Віцебск”, БАТЭ — “Шахцёр”.