Гомельскі мясакамбінат перайменаваў "Кракаўскія" сасіскі ў "Крамлёўскія"
Перайменаваныя гомельскія сасіскі / t.me/flagshtok
Гомельскі мясакамбінат увёў ідэалагічную цэнзуру на... сасісках.
Як піша "Флагшток", з нядаўняга часу ў мясцовых крамах зніклі "Кракаўскія" сасіскі, які вырабляў Гомельскі мясакамбінат. Няма іх і на сайце прадпрыемства.
Затое там з'явіліся сасіскі "Крамлёўскія". Дызайн іх упакоўкі падазрона нагадвае "Кракаўскія". Дый на самой упакоўцы можна разгледзець дробны надпіс, які сведчыць, што яшчэ нядаўна сасіскі мелі назву "Кракаўскія".
"Крамлёўскія" сасіскі з’явіліся ў асартыменце прыблізна з лютага 2023 года.