Голы і п'яны расіянін учыніў пагром у вёсцы пад Смаргонню
Мужчыну высадзілі з цягніка ў Мінску, ён аўтаспынам ехаў дадому ў Калінінград і буяніў па дарозе.
42-гадовы жыхар Калінінградскай вобласці ўчыніў пагром у вёсцы Солы пад Смаргонню. Інцыдэнт адбыўся некалькі дзён назад. П'яны і голы мужчына разбіў вітрыну ў мясцовай краме, пасля чаго выбіў акенца ў хаце пенсіянеркі на суседняй вуліцы. Неабыякавыя відавочцы выклікалі міліцыю. Хулігана затрымаў участковы інспектар.
Як піша БелаПАН са спасылкай на гомельскую міліцыю, затрыманы апынуўся ў Беларусі, бо штосьці не падзяліў з іншымі пасажырамі цягніка Масква — Калінінград. Мужчыну высадзілі ў Мінску і ён аўтаспынам дабраўся да Смаргоньскага раёна.
Тут расіянін беспаспяхова спрабаваў падсесці да дальнабойнікаў. Пасля, знайшоўшы прытулак для начлегу, ён амаль суткі піў.
Што было далей, расіянін не памятае. Цяпер хуліган знаходзіцца ў ізалятары часавага ўтрымання.