Гісторыкі паказалі велікодныя паштоўкі беларускай эміграцыі XX стагоддзя
Хрыстос Уваскрос! / БІНіМ
"Хрыстос Уваскрос — і Беларусь уваскрэсне!" Тэлеграм-канал Historyja падзяліўся паштоўкамі, якімі беларусы віншавалі адзін аднаго з Вялікаднем.
— Гэта велікодныя паштоўкі беларускай эміграцыі XX стагоддзя, — пішуць гісторыкі.
Тым часам Белпошта выпусціла віншавальныя маркі да Вялікадня. Іх ужо можна набыць у паштовых аддзяленнях, калі вы збіраецеся адправіць каму-небудзь паштоўку ці ліст.