Герой мема пра памідоры са смятанай не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту
Анатоль Шалковіч, герой роліка МУС пра "памідоры са смятанай", не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту, паведамляе "Медыязона" са спасылкай на ягонага сябра.
Нагадаем, 65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада, а пазней пакаралі 15-сутачным арыштам. Пасля яго Анатоль на волю так і не выйшаў — яго зноў арыштавалі на 15 сутак. Па якіх артыкулах судзілі інжынера — невядома.
Анатоль Шалковіч стаў папулярным праз яго заяву у "пакаяльным" відэа МУС пра любоў да белага і чырвонага колераў.