Генсек NATO упэўнены ў перамозе Украіны

Генсек NATO упэўнены ў перамозе Украіны

Генсек NATO Енс Столтэнберг упэўнены, што Расія не зможа выйграць вайну супраць Украіны. "Украіна павінна атрымаць перамогу, і Украіна яе атрымае", заявіў ён у віншаванні, прысвечаным Дню незалежнасці Украіны. Паводле слоў Столтэнберга, "моцная і незалежная Украіна мае вырашальнае значэнне для стабільнасці еўраатлантычнага рэгіёну".

NATO будзе падтрымліваць украінцаў так доўга, як гэта неабходна, заявіў Енс Столтэнберг. Ён пажадаў Украіне "сілы і поспеху". Генсек NATO падкрэсліў, што Узброеныя сілы Украіны і ўвесь ўкраінскі народ дэманструюць неверагодныя мужнасць і рашучасць, абараняючы сваю краіну. І гэтым прыкладам натхняецца ўвесь свет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.