Генсакратар NATO можа стаць кіраўніком МВФ
Енс Столтэнберг / EPA
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг можа стаць кіраўніком Міжнароднага валютнага фонду. Пра гэта паведамляе нарвежскі тэлеканал TV2 са спасылкай на крыніцу ў NATO.
Новую пасаду Столтэнберг можа атрымаць пасля таго, як завершыцца тэрмін яго паўнамоцтваў на пасадзе кіраўніка Паўночнаатлантычнага альянсу. Мяркуецца, што пасаду генсакратара NATO ён пакіне да 1 кастрычніка 2023 года.