Эстонія збірае Савет бяспекі ААН праз сітуацыю з расійскімі знішчальнікамі

Знішчальнікі

Знішчальнікі / Delfi

Эстонія збірае Савет бяспекі ААН праз сітуацыю з расійскімі знішчальнікамі. Кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што парушэнне эстонскай паветранай прасторы з'яўляецца часткай больш шырокіх дзеянняў Расіі, якая адчувае рашучасць Еўропы і NATO.

"Нахабна парушаючы нашу паветраную прастору, Расія падрывае прынцыпы, важныя для бяспекі ўсіх членаў ААН. Таму важна, каб пастаянны ўдзельнік Савета Бяспекі ААН абмяркоўваў такія парушэнні ў гэтым жа органе", — сказаў дыпламат.

Пасяджэнне адбудзецца 22 верасня.

Улады Эстоніі сцвярджаюць, што тры расійскія знішчальнікі МіГ-31 у пятніцу раніцай увайшлі ў паветраную прастору Эстоніі ў раёне выспы Вайндлоо ў Фінскім заліве і заставаліся там каля 12 хвілін. У расійскім Мінабароны ўсё адмаўляюць.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на парушэнне Расіяй паветранай прасторы Эстоніі. Паводле яго, гэта можа пацягнуць сур’ёзныя наступствы, і яму гэта “не падабаецца”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.