Ганна Гуськова была трэцяй на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы
Беларуска Ганна Гуськова стала бронзавым прызёрам першага этапа Кубка свету па лыжнай акрабатыцы. Спаборніцтвы праходзяць у Фінляндыі.
Гуськова атрымала 94,60 бала. Першае і другое месца ў прадстаўніц КНР Ксю Ментао (99,49) і Кун Фаньюй (95,52).
Ганна Гуськова — алімпійская чэмпіёнка. Летась яна падпісала ліст спартсменаў супраць гвалту сілавікоў і за правядзенне новых сумленных выбараў.