Галоўны трэнер "Іслачы": Да дамоўнага матчу датычныя шэсць чалавек

Галоўны трэнер "Іслачы": Да дамоўнага матчу датычныя шэсць чалавек

Галоўны трэнер футбольнага клуба "Іслач" Віталь Жукоўскі распавёў падрабязнасці скандалу з дамоўным матчам. Па яго словах, на трэніроўцы каманды 9 жніўня не было трох футбалістаў, а агулам да дамоўнага матчу мелі дачыненне шэсць гульцоў.

"На ўчорашняй трэніроўцы не было Цішкевіча, Лебедзева і Уладзіміра Макоўскага. Ва ўсіх былі адключаныя тэлефоны. Яны былі ў РАУС. Цішкевіч прызнаўся ў зробленым. Алумона, Будакоў і Парываеў таксама датычныя. Агулам да арганізацыі дамоўнага матчу датычныя 6 чалавек", — перадае сайт by.tribuna.com словы галоўнага трэнера клуба.

Жукоўскі заявіў, што ніколі не падасць рукі людзям, якія так зрабілі.

Як паведамлялася раней, гульцоў і прадстаўніка трэнерскага штаба "Іслачы" падазраюць у арганізацыі дамоўнага матчу. Гульня "Іслачы" з брэсцкім "Дынама" адбылася 30 красавіка. За матч прапанавалі заплаціць расіяне.