Футбалісты з Паўночнай Ірландыі купаліся ў фантане ў Салігорску (фота)
24 ліпеня мясцовы "Шахцёр" прыме ў матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы каманду "Дэры Сіці", пачатак а 20-й гадзіне.
У першым матчы, які прайшоў у Паўночнай Ірландыі, перамаглі беларусы з лікам 1:0.
Як паведамляе "Прессбол", гасцям было спякотна ў Салігорску і яны вырашылі ратавацца ў гарадскім фантане. "Купанне" футбалістаў адбывалася каля офіса "Беларуськалія".
Фота — Прессбол