Футбалісты мінскага "Дынама" ў кубкавым матчы выйгралі з лікам 9:0
Галоўны трэнер мінскіх дынамаўцаў Вадзім Скрыпчанка / dinamo-minsk.by
У пятніцу прайшлі два матчы 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. Мінскае "Дынама" разграміла "Асіповічы" з першай лігі — 9:0 (найбуйнейшая перамога каманды за часы незалежнай Беларусі). На рахунку легіянера Душана Бакіча 4 галы. Менавіта "Асіповічы" ў папярэднім раўндзе выбілі з турніру дзейнага ўладальніка Кубка "Гомель", што і прывяло да адстаўкі галоўнага трэнера.
У іншым паядынку "Мінск" выйграў у магілёўскага "Дняпра", яшчэ аднаго прадстаўніка першай лігі — 2:0.
Наступныя матчы 1/8 фіналу пройдуць у выходныя.